Вайна ў Сектары Газа доўжылася два гады і прывяла да амаль поўнага знішчэння палесцінскіх тэрыторый. Прычынай вайны стаў напад ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года, калі тэрарысты ўварваліся на поўдзень Ізраіля, забіўшы каля 1200 чалавек і выкраўшы 251 асобу. З таго часу ў выніку ваенных аперацый Ізраіля загінула больш за 67 000 палесцінцаў.
Пасля дасягнутага ў панядзелак пагаднення аб спыненні агню паміж Ізраілем і ХАМАС тысячы палесцінцаў вярнуліся ў Газу, але знайшлі там толькі руіны.
Лукаш Гожынскі, старшыня Мазавецкай раённай палаты архітэктараў Рэспублікі Польшча, тлумачыць, што праблема, з якой сутыкаецца Газа, — гэта ў першую чаргу маштаб рэканструкцыі і адсутнасць упэўненасці ў трывалым міры.
— Сектар Газа - гэта найбольш заселеная тэрыторыя на свеце. Тут найбольшая шчыльнасць насельніцтва на квадратны кіламетр. У звязку з тым, што мір там надалей не стабільны, а патрэбы вялізарныя. Ідзецца пра мільярды долараў на аднаўленне Сектара. На гэта спатрэбіцца мінімум 5 гадоў.
Іншая праблемай сталі тысячы неразарваных боепрыпасаў, знойдзеных у руінах будынкаў. Акрамя таго, усю інфраструктуру, ад дарог, электрасетак, каналізацыйных сістэм і нават будынкаў, трэба будзе аднавіць.
Паводле звестак Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у выніку вайны з Ізраілем было разбурана прыкладна 70 працэнтаў будынкаў у Газе.
ПР/юл